|
|
Хостинг, антивирусы и другие IT-услуги от Support.by. Производство и монтаж сушильных камер - beros.by
|
|
СВЯТА-ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА
|
|
На
вул Савецкай. Пабудавана ў 1864 г. з цэглы паводле праекта інжынера Кржыжаноўскага
на ўрадавыя сродкі з капітала, "всемилостивейше дарованного на возобновление
православных храмов в Белорусских губерниях", а таксама на сродкі прыхаджан.Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае кананічную 4-часткавую падоўжна-выцягнутую прасторавую кампазіцыю: званіца, трапезная, малітоўная зала, прамавугольная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць макаўка шатровай 3-яруснай званіцы і цыбулепадобны купал на драўляным 8-гранным барабане, узведзены над пакатым 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб'ему. Сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праемамі і пілястрамі ў прасценках. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя закамары (на бакавых фасадах), руставаныя ліштвы, востравугольныя франтоны і аркатурныя фрызы. Драўляны разны іканастас створаны адначасова з храмам. Скампанаваны з карынфскіх калонак, прафіляваных карнізаў і раскраповак, ажурная разьба царскіх варот акаймоўвае абразы-тонда. У інтэр'еры абразы 18-19 ст "Пакроў Маці Божай", "Маці Божая з дзіцем Хрыстом і Іаанам" (прывезена з палаца ў в. Здзітава, датавана 1800 г), "Успенне Маш Божай", "Узнясенне", "Воін з дзідай", "Афанасій Філіповіч", "Віленскія пакутнікі", а таксама ілюстраванае Евангелле канца 18 ст. |
|
| << Назад | |