|
|
Хостинг, антивирусы и другие IT-услуги от Support.by. Производство и монтаж сушильных камер - beros.by
|
ПРЫВІЛЕЙ НА ВОЛЬНАСЦІ
Дакументам, які абумоўліваў стварэнне ў тым альбо іншым месце органаў самакіравання,
быў прывілей на майдэборскія правы. Гэта быў пэўны комплекс правоў і абавязкаў
мяшчанаў у дачыненні як да вярхоўнае ўлады, так і да іншых саслоўяў тагачаснага
грамадства. Першым местам, якое атрымала такія правы, было ўсходненямецкае места
Магдэбург (XIII ст.). Адсюль і пайшла назва "магдэбургскае" ці "майдэборскае"
права.
Наданне майдэборскіх правоў абумоўлівала якасна новае становішча паселішча ў сацыяльнай
іерархіі, адрознівала і вылучала яго з навакольных населеных пунктаў. Адпаведна
са Статутамі Вялікага княства Літоўскага, і ў прыватнасці з апошнім (1588 г.),
кожны мешчанін майдэборскага места мог на роўных прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў
шляхецкага саслоўя ("коли ... кому з мещан нашых права майдебурского которая
крывда деяла от князей, панов и земян и подданых их, . такового кождого мещанин
мает до суду земского поветового позвати"). Гэта пераканаўчае сведчанне асобага
статусу жыхароў майдэборскіх паселішчаў. Ён не распаўсюджваўся на іншых мяшчан-жыхароў
немайдэборскіх местаў і мястэчкаў. З гэтага артыкулу вынікае, што юрыдычны статус
мяшчанаў у нас вырашаўся альбо наяўнасцю, альбо адсутнасцю майдэборыі, а не памерам
горада ці колькасцю жыхароў у ім, што паказвае на пэўную штучнасць падзелу сярэднявечных
гарадскіх паселішчаў Беларусі на гарады і мястэчкі, памылковае наданне некаторым
з апошніх статусу "майдэборскіх" мястэчкаў.
Больш правільным будзе падзел на майдэборскія месты (гарады) і немайдэборскія
месты і мястэчкі. У беларускіх лацінамоўных дакументах і напячатных надпісах сустракаюцца
тэрміны civitatis і oppidum. Першы з іх перакладаецца як "супольнасць грамадзян,
мескае грамадства, места"; другі як "умацаваны населены пункт, места".
Прымяняльна да гістарычных рэаліяў Беларусі больш буйныя гарады абазначаліся тэрмінам
civitatis, а больш дробныя - oppidum. Такая дыферэнцыяцыя, пры наяўнасці майдэборскіх
правоў, не ўплывала на ступень юрыдычнай правадзейнасці іх жыхароў. Перад іншымі
саслоўямі феадальнага грамадства яны выступалі як носьбіты аднолькавага статуса.
Невыпадкова, што ў тагачасных беларуска-польскамоўных лягендах на пячатках такой
дыферэнцыяцыі няма, у абодвух выпадках яны перакладаюцца аднолькава - места ці
miasto.
З атрьшаннем прывілея на самакіраванне само места ставала аўтаномнай юрыдычнай
адзінкай у дзяржаве. Мяшчане кіраваліся ў сваім жыцці асобнымі законамі і валодалі
ўласным комплексам правоў, які адрозніваўся ад правоў іншых жыхароў краіны. Акрамя
гэтага места, як цэнтр гандлёвай і прамысловай дзейнасці, вылучала сваіх насельнікаў
ад іншых саслоўяў не толькі правамі, але і якасцю і сферай працы.
Першым на Беларусі местам, якое атрымала майдэборскія правы, было Бярэсце. Кароль
польскі, Вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ягайла падпісаў 15 жніўня 1390 г. адпаведны
прывілей, другім - Гародна, якая атрымала, па некаторых звестках, прывілей у 1391
г. Залатым векам вольных беларускіх местаў з'яўляецца другая палова XVI і першая
палова XVII стагоддзяў. У гэты перыяд канчаткова фармуецца структура кіравання
маидэборскім местам, афармлякшца яго атрыбуты - пячатка і герб. Першая - як сведчанне
юрыдычных паўнамоцтваў усяго мескага "паспольства", а другі як сімвал
незалежнасці, што аб'ядноўвае ўсіх мяшчанаў у адну супольнасць, падкрэслівае іх
правы і акрэслівае іх абавязкі ў дачыненні да вярхоўнай улады.
Крыху змяншаецца інтэнсіўнасць наданняў правоў на самакіраванне ў другой палове
XVII першай палове XVIII ст.
Апошняя значная хваля ўзнікнення новых і аднаўлення ў правах раней меўшых майдэборскія
правы прыпадае на пачатак 90-х гадоў XVIII ст. У гэты перыяд вярхоўная ўлада аганізуючай
дзяржавы імкнулася прыцягнуць на свой бок шырокія колы мескага насельніцтва. Але
ўжо было позна - агрэсары былі гатовы да нападу, насельніцтва размежавана і дэмаралізавана,
што ў рэшце рэшт прывяло да краху Рэчы Паспалітай. Але менавіта ў гэты перыяд
шмат гарадоў атрымала як першасныя, так і пацвярджальныя прывілеі на самакіраванне.
Знешне прывілей на майдэборскія правы ўяўляў сабой аркуш пергамена памерам ад
20-70 см у вышыню і ад 30 да 100 см у шырыню, па якім пазёмна пісаўся тэкст, дзе
агаворваліся дараваныя месту ільготы, правы і абавязкі. Часта аркуш па краях аздабляўся
раслінным арнаментам, у цэнтры яго падаваўся малюнак герба. З пачатку XVIII ст.
знадворны выгляд прывілея мяняецца, і ён набывае форму сшытка з дзвюх, чатырох
ці шасці старонак.
Пачынаўся прывілей з імя і тытула таго правіцеля, які надаваў яго, і канчаўся
датай надання, подпісам караля-вялікага князя і пісара канцэлярыі і замацоўваўся,
часцей, сярэдняй пячаткай Вялікага княства Літоўскага з выявай герба Пагоня.
Чырвонавасковая пячатка была, як правіла, прывестай і памяшчалася спачатку ў васковай
місцы, а з XVI ст. - у металёвай бляшанцы (з жалеза, медзі, бронзы, срэбра). Вечка
і дол бляшанкі ўпрыгожваліся арнаментам адпаведна з густамі і мастацкімі стылямі
эпохі.
Пячатка прымацоўвалася да прывілею на шаўковых матузках альбо стужках, чырвонага,
белага, блакітнага, радзей іншага колеру.
Тэкст распачынаўся з ініцыяла - маляўнічай, мастацка напісанай літары, інколі
аздобленай альбо гербам места, альбо асабістым гербам даўцы прывілея альбо канцлера
ці пісара ВКЛ.
Прывілеі былі двух відаў: першапачатковы (фундацыйны) і канфірмацыйны (пацвярджальны).
Апошні месты атрымлівалі пры прыходзе на прастол новага Караля Вялікага князя.
Да новаабранай першай асобы Рэчы Паспалітай "...били ... чолом войт и бурмистры
и вси мещане... и клали перед нами привилей... в котором же привилеи выписано
ижь дал тому месту... право немецкое майдеборское....и просили абыхмо им прежние
привилеи подтвердили..." Варыяцыі гэтай справаводчай формулы спатыкаюцца
ў кожным пацвярджальным дакуменце.
За некалькі стагоддзяў карыстання правамі самакіравання ў некаторых беларускіх
местах (Гародня, Віцебск і іншыя) скапілася столькі прывілеяў, што яны складалі
цэлыя кнігі. У сярэднім - кожнае "майдэборскае" места на Беларусі мела
ад пяці да трынаццаці асноўных і канфірмацыйных прывілеяў.
Увогуле, прывілеяў, звязаных з правамі на самакіраванне для нашых местаў, мусіць
было звыш тысячы. Калі меркаваць, што частка іх загінула ў войнах і вогнішчах
ХУІ-ХУІІІ стст., дык можна было б спадзявацца на тое, што хаця б палова іх ацалела.
Яны ашчадна захоўваліся ў скрынях архіваў пры магістратах (ці як найбольшая каштоўнасць,
што забяспечвала правы і свабоды мяшчанаў - у царкве ці касцёле, не толькі пад
аховай замкоў, але і, на тагачасны менталітэт, пад аховай Найвышэйшых Сілаў).
Нягледзячы на гэтыя перасцярогі, сёння на тэрыторыі нашай краіны ёсць толькі два
(!) арыгіналы прывілеяў - гэта Мазыра (1680 г.) і Прывалак (1792 г.). Першы захоўваецца
ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Менску, другі - у Гісторыка-археалагічным
музеі ў Гродне.
Прывілей на герб Новагародку (1595), канфірмацыйныя прывілеі Менска
і некаторых іншых беларускіх местаў захоўваюцца ў Гісторыка-этнаграфічным музеі
ў Вільні. Прывілеі Бярэсця (1495), Ружанаў (1637), Кобрыня (1662), Гародні (1718,
1744), Поразава, Камянца, Радашковічаў і Браслава, а таксама шэрагу местаў,
што зараз знаходзяцца ў Польшчы - Бельска, Новага Двара, Васількова, Клешчалёў
і іншых захоўваюцца ў Аддзеле рукопісаў Бібліятэкі Акадэміі Навук Летувы.
У аналагічным сховішчы Пецярбургскага Аддзялення інстытута гісторыі АН Расіі
захоўваюцца прывілеі Гародны (1496, 1531, 1540,1541, 1561, 1576), Ліды (1590),
Магілёва (1577, 1588, 1589, 1633, 1649, 1661, 1676, 1679), Мсціслава (1676),
Полацка (1697), Дзісны (1736), Оршы (1623), Вяліжа (1698 - апошні зараз на тэрыторыі
Расіі), прывілей на беларускай мове, які быў дадзены ў 1463 годзе месту Коўне
(суч. Каўнас) і г.д. Гэты спіс далёка няпоўны, увогуле ў архівах Пецярбурга
і Масквы знаходзіцца найзначнейшая частка прывілеяў беларускім вольным местам.
Паходжанне гэтых збораў у Расеі даволі банальнае вынік грабяжу нашых мескіх
архіваў. Падчас далучэння да Расійскай імперыі, каб прыцягнуць на свой бок жыхароў
вольных майдэборскіх местаў, царскі ўрад даваў у сваіх маніфестах дэмагагічныя
абяцанкі аб захаванні мяшчанам "их свобод и привилегий данных прежними
королями". Або, як было падкрэслена ў "Плакаце" ад 10 жніўня
1772 г. .на далучэнне Усходняе Беларусі: "Её свяіценньм именем и словом...
Всемилостивейшая государыня изволит подтверждать при совершенной и ничем не
ограниченной свободе ... через торжественное обнадежение...
... Жительствуюшие в присоединенных к империи Российской городах и землях, будут
оставлены и сохранены при всех тех свободах, коими они ныне .. пользуются...".
На першым этапе гэтыя формулы захоўвалі сваю моц, але не пра ходзіла пяці -
сямі гадоў, як пачыналася падгонка усіх пад агульнарасійскі ранжыр і заканадаўства.
Расія, як тыранія "ўсходняга тыпу", не цярпела на сваёй тэрыторыі
нейкія аўтаномныя стварэнні у выглядзе вольных гарадоў. Таму іхнія правы былі
скасаваны, і мяшчане некаторых з іх былі нават аб'яўлены прыгоннымі сялянамі,
акрамя іншых сярод іх былі Угор'е, Бешанковічы, Талачын, Бялынічы. Жыхары апошняга
распачалі судовы працэс, сталі хадайнічаць перад Сенатам. Справа цягнулася з
1803 да 1832 г. Два прывілеі (першасны - 1634 г. і канфірмацыйны - 1703 г.)
былі прадстаўлены ў Магілёўскі павятовы суд, а затым у Сенат. У ім гэтыя дакументы
былі прызнаны "недействительными". Дзеючым асобам - істцам, як "возмечтавшим
о мнимой вольности" было паказана іх "мейсца" усе яны былі залічаны
ў прыгонныя. Двух найбольш актыўных шукальнікаў праўды секлі кнутамі і саслалі
ў Сібір.
Калі такі ж лёс напаткаў іншае вольнае майдэборскае места - Угор'е (зараз блізка
адтуль знаходзіцца Браслаўскае лясніцтва), - мяшчане, адпаліўшы свае дамы і
ўсю мескую маёмасць, разбегліся хто куды. Горад знік, засталіся толькі сведчанні
яго існавання на старажытных геаграфічных картах у дакументах і яго герб.
Гэты спіс можна было б працягваць і надалей, але і на двух прыкладах добра відаць,
як "прагрэсіўнасць аб'яднання", так і стаўленне ўсходняга суседа да
нашых еўрапейскіх дэмакратычных традыцыяў і прынцыпаў самакіравання.
З іншымі вольнымі беларускімі местамі адносіны будаваліся па наступнай схеме:
калі яны згадвалі аб старажытных прывілеях і правах на вольнасць, з Пецярбургскага
Сенату прыходзіла патрабаванне "выслать оныя привилегии для ознакомления"
(трэба разумець дзеля пэўнай экспертызы аўтэнтычнасці). Наіўныя і законапаслухмяныя
выконвалі загад "Цэнтра". Трэцім шляхам страты гэтага віду дакументаў,
а значыць і часткі гістарычнае памяці і самасвядомасці стала "предписание"
міністра ўнутраных спраў Расеі ал 14 лістапада 1836 г. за № 5419. У ім, у прыватнасці,
было падкрэслена, каб у архівах на местах была зроблена рэвізія для пошуку старых
дакументаў "и если в оных будут найдены какия древния свитки, грамоты или
рукописи..." перадаваць іх на захаванне і вывучэнне ў Пецярбург. "Старэйшы
брат" дагэтуль надзейна хавае чужую гісторыю. Зразумела: лепш навязваць
беларусам байкі пра іх вясковасць, сярмяжнасць і лапцюжнасць, пра вялікую культтрэгерскую
ролю расійскага чыноўніка, казака, кампарцейнага дзеяча.
На самой справе на этнічных землях Беларусі было звыш 120 вольных майдэборскіх
местаў, а ў сучасных звужаных межах нашай краіны іх было звыш 90!. Па дадзеных
БелСЭ, на 1.01.1985 г. у БССР налічвалася 98 гарадоў, пры гэтым ні адзін не
ўзнік як населены пункт за часы панавання Расійскай імперыі з 70-х гадоў XVIII
ст. да 1991 г., за гэты ж час страцілі статус і правы гарадоў Лагішын, Ружаны,
Шарашова, Бешанковічы, Друя, Капысь, Сураж, Ула, Ушачы, Астрына, Любча, Поразава,
Радунь, Бялынічы, Бобр, Мядзел і іншыя.
Гэтыя сёння хоць называюцца тэрмінам і маюць статус, народжаны ў нетрах камуністычнага
бюракратызму, "гарадскі пасёлак". Але ж у нас ёсць былыя вольныя майдэборскія
месты, якія цяпер у лепшым ддя самалюбства іх жыхароў, выпадку цэнтры калгасаў
Воўпа, Гарадная, Пераброддзе, старажытны гістарычны цэнтр Крэва, а такія былыя
гарады, як Геранены, Гарадок (Кобрынскага рна), Жыровіцы, Ліпнішкі, Малеч, Міхалова,
Прывалка, Радунь і іншыя нізведзены да статуса звычайнае вёскі!
Паўночная вайна 17001721 гг., у якой Рэч Паспалітая выступіла саюзніцай Расіі,
прывяла да таго, што ваенныя дзеянні разгарнуліся на тэрыторыі Беларусі, потым
імперская, захопніцкая палітыка "самодержцев" прывяла ў заняпад нашы
гарады, а далучэнне Беларусі да Расіі паставіла кропку на аўтаноміях упрывіліяваных
местаў. Каб зменшыць у пэўнай ступені гэты факт гвалту, не столькі факт, колькі
ўражанне ад яго, царызм пайшоў на пэўную падтасоўку паняццяў. Адпаведна з расійскім
заканадаўствам ад 1785 г. па ўсёй тэрыторыі імперыі былі ўведзены губернскія
магістраты. Але гэта былі не органы мескага самакіравання, а звычайная судовая
інстанцыя, дзе старшыня магістрата зацвярджаўся Расійскім Сенатам, а яго кандыдатура
прапаноўвалася адпаведным губернскім праўленнем.
Нялюбімы сын імператрыцы Павел 1 (1796-1801) правёў рэформу сістэмы дзяржаўных
устаноў і стварыў па ўсіх губернскіх гарадах так званыя РАТГАУЗЫ. Яны сваёй
назвай аддалена нагадвалі слова РАТУША, а мелі функцыі магістрацкіх судоў часоў
Кацярыны II. Адначасова каля 1797 г. былі скасаваны губернскія магістраты. Але
ўсе гэтыя ўвядзенні былі навінкай і прагрэсіўным крокам для Расіі і сумным і
смешным малпянізмам для земляў нядаўна далучанай Беларусі, часткі Украіны і
Літвы. Аляксандр 1 пасля таго, як быў забіты Павел 1, пачаў скасоўваць (17 сакавіка
1801 г.) навіны свайго бацькі...
Канчаткова былі "упразднены" магістраты (існавалі ў Менску, Ігумене,
Барысаве, Бабруйску, Мазыры, Рэчыцы, Пінску, Новагародку і Слуцку як павятовых
местах) і ратушы, што былі ў "заштатных городах" (Докшыцах і Нясвіжу)
адпаведна з Указам Сенату № 22141 ад 15 красавіка 1866 г., і іх функцыі былі
перададзены па справах крымінальных і грамадзянскіх у павятовыя суды. Новаствораным
"городским думам" пакідалася: падача звестак (губернскім уладам) аб
"таможнях", ацэнка кантрабандных тавараў, справы аб цэхах і рамесніках,
выверка і кляйменне мер і вагаў (у тых местах, дзе не было павятовых скарбніцтваў
"казначейств") разгляд прашэнняў купцоў аб усынаўленні, апякунстве
і г.д. Вось такія куцыя функцыі, у параўнанні з беларускімі магістратамі XVI-XVII
стст., атрымалі гарадскія думы ў Расейскай імперыі другой паловы XIX ст.
Акт надання месту майдэборскіх правоў фіксаваўся на асобным аркушы (прывілеі)
і падлягаў да выдання мескім уладам і захоўваўся ў адпаведных службовых асобаў.
Такі ж самы тэкст заносіўся ў кнігі дзяржаўнага архіва, які называўся Метрыка
Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, адпаведна з тагачасным заканадаўствам,
кожны дакумент набываў юрыдычную моц і "права вечнасці", калі ён на
працягу паўгоддзя або году быў унесены ў актавыя кнігі земскага суда адпаведнага
павету. Такая трайная фіксацыя дакумента забяспечвала найбольш аптымальныя магчымасці
для яго захавання ад вогнішчаў войны, зламыснікаў і іншых надзвычайных здарэнняў.
У пэўнай ступені тую ж мэту мелі і шторазовыя канфірмацыі пасля змены першай
асобы ў дзяржаве.
Увогуле правамі надання самакіравання для местаў валодала толькі першая асоба
ў дзяржаве, але здараліся выпадкі, калі буйныя магнаты (якія былі гаспадарамі
такіх маёнткаў і сродкаў, што маглі спрачацца з каралём) таксама надавалі прывілеі
местам у сваіх прыватных валоданнях. Часта прывілей зацвярджаўся на Сойме і
нават для прыватнаўласніцкіх мест падпісваўся, як правіла, каралём вялікім князем.
Па свайму зместу прывілей складаўся з асноўных частак і гарантаваў дзейнасць
органаў самакіравання ў наступных сферах:
1. Стварэнне, функцыянаванне, размеркаванне паўнамоцтваў органаў улады, наданне
ім юрыдычных правоў і атрыбутаў самакіравання.
2. Гандлёвыя ільготы жыхарам упрывіліяваных местаў.
3. Развіццё рамеснай вытворчасці.
ОРГАНЫ САМАКІРАВАННЯ І IX АТРЫБУТЫ
Асноўным чыннікам надання майдэборскага права, як аб тым гавораць
прывілеі, было імкненне ўладаў "маючы взгляд к посполитого доброго размноженью
и хотячи положенье места ... в мере лепшое Поставити, штобы люди там жывучыи,
через вряд добрьги а справедливыи были розмножены..." З гэтай мэтай у тым
альбо іншым месце прыпынялася дзеянне "права литовского и руского"
і ўводзілася права нямецкае, альбо, як яно называецца ў дакументах, Тэўтонскае
ці майдэборскае. На практыцы гэта азначала, што места пераходзіць з-пад дзяржаўнай
(старосцінскай, ваяводскай) юрысдыкцыі і стварае свае ўласныя органы суда і
кіравання. Гэтае правіла дзейнічала не толькі ў дачыненні да буйных местаў,
але і да менш значных. Менавіта наяўнасць такога іфава ўздымала статус жыхароў
нават невялічкага мястэчка да ўзроўню поўнавартаснага места (горада).
Падчас аднаўлення майдэборскіх правоў Ліпнішкам (1793 г.) было падкрэслена,
што "ад юрыздыкцыі усякай земскай і ваявоцкай места вызваляецца, усе юрыздыкі
духоўныя і свецкія, што знаходзяцца ў месце, скасоўваюцца і яны пераходзяць
пад уладу і юрыздыкцыю Ліпнішскага магістрату".
У "дамайдэборскі" перыяд у кожным месце існавалі "канцы"
(раёны), якія аб'ядноўваліся толькі сваім сітуяцыйным станам а падзяляліся паміж
сабой юрыдычным становішчам. Так, у адным месце маглі быць свецкія юрыздыкі
- пляцы, якія належалі шляхце і магнатам; духоўныя - дзе знаходзіліся манастыры,
цэрквы, касцёлы і г.д.; гродскія юрыздыкі - замак, чэлядзь і рамеснікі, якія
асблугоўвалі яго і г.д. Наданне месту майдэборскіх правоў сцірала гзтую "шматковасць",
і, у ідэале, спрыяла зліццю ўсіх гэтых фрагментаў у адзін жыццяздольны арганізм
з адзінай прававой базай, аб'яднаны адзінымі задачамі і мэтамі. Праўда, у жыцці
гэты тэарэтычны пастулат не заўсёды і не ў поўнай меры выконваўся. Тым не менш
стваралася спрыяльная агульнаправавая база для гэтай інтэграцыі асобных частак
места ў эканамічна мабільны арганізм. "Усе справы абывацеляў або шляхецкага,
або мяшчанскага паходжання, людзі, якія займаюцца гандлем, рамеслом або шынкам
ці з якога іншага промыслу жывучых... якога б не былі "достоенства",
прафесіі і кюнсту ( мастацтва) усе яны юрыздыкцыі мескай і магістрату падлеглыя,
карыстаюцца роўнымі вольнасцямі, плацят роўныя падаткі... і не адказваюць ані
перад кім, акрамя ўраду мескага, адпаведна з правам". Гэты ўрывак прыведзены
з прывілея Ліпнішкам і амаль тымі ж словамі дадзены вольнасці месту Геранёнам,
"лежачым у Вялікім князстве Літоўскім над ракой партовай Віліяй".
Асноўным цэнтрам грамадскага і эканамічнага жыцця вольнага места была рынкавая
плошча з яткамі, крамамі, у цэнтры яе ўзвышалася ратуша (прабабка сучаснага
гарсавета). Менавіта тут знаходзілася і сэрца і мозг вольнага места.
Па сэнсу майдэборскага права местам кіраваў магістрат, які падзяляўся на дзве
калегіі, што складаліся з выбарных ураднікаў: бурмістроўска-радзецкая, у якой
старшынстваваў бурмістр, разглядала справы па грамадзянскіх ісках, ведала мескай
паліцыяй, маёмасцю, наглядам за гандлем і войтаўска-лаўнічая, якая складалася
з 12 прысяжных (лаўнікаў), пад старшынствам войта з вузка судовымі функцыямі,
што займалася судом за крымінальныя ўчынкі.
Абедзве гэтыя калегіі насілі назву магістрат, у пэўных мясцовасцях на Беларусі
выкарыстоўваліся таксама назвы ратуша ці ратуш альбо майдэборыя. Прывілей на
самакіраванне прадугледжваў "збудаваць Ратуш у рынку сваім накладам і па
магчымасці найпрыгажэй аздобіць". У некаторых выпадках ратуша аздаблялася
дзвонам альбо "зегарэкам" (гадзіннікам), а інколі адначасова з ратушам
у адпаведнай частцы места будавалася "цагельня публічна" (агульная),
на якой вырабляліся будаўнічыя матэрыялы для патрэбаў усіх мяшчанаў.
Ратуша - будынак месца пасяджэнняў выбарных гарадскіх уладаў - магістрата альбо
майдэборыі. Колькасць членаў магістрата, які складаўся, як ужо адзначалася,
з войтаўска-лаўнічай і бурмістроўска-радзецкай калегіі, не была аднолькавай
у розных местах. Найбольш буиныя месты мелі і адпаведна большую колькасць членаў
магістрату. Так, Полацак, насельніцтва якога да захопу яго маскоўскімі войскамі
ў 1562 г. складала каля 100 тыс. жыхароў, меў у 1510 г. "двадцать и чотыры
рядских, которых мают обирати войт и бурмистры..." У старажытным Менску
з насельніцтвам каля 20 тыс. чал. "дванадцать радец, которым ж радцы з
войтом посполито мают обирати промежду себе на каждый год двух бурмистров, которых
же руками абополне з войтом поспольство мает ряжено быти".
Мяшчане дзівінскія, адпаведна з прывілеям 1634 г., мелі магістрат, які складаўся
з войта "стану шляхецкага", двух бурмістраў, двух райцаў і шасці лаўнікаў,
якіх абіралі штогод паміж сабой васемнаццаць кандыдатаў ад усяго "паспольства".
Прыкладна такая ж сітуацыя была, як аб гэтым сведчыць дакумент 1641 г., і ў
Чэрыкаве. Увогуле лічба членаў магістрату магла мяняцца ў залежнасці ад колькасці
насельніцтва, ад таго, ці знаходзіўся гэты горад ва ўласнасці якога-небудзь
магната, ці быў каралеўскім.
У Навагародку адпаведна з прывілеям (1511 г.) мусіла быць шэсць радцаў і "осм
присяжников" (лаўнікаў). З тых радцаў войт разам з імі мелі кожны год абіраць
двух бурмістраў. Пры гэтым працэс выбараў быў галосным войт "и зо всею
радою, [з] поспоство[м] которых руками... мает ряжено быти".
Такія ж штогадовыя ўрады былі ў Чавусах, дзе выбары адбываліся ўсім "паспольствам"
пры назіранні і пад старшынствам войта.
Некалькі па-іншаму складаліся справы ў Дзісне. Як сказана ў прывілеі 1569 г.,"што
се дотычет бурмистров и радец годовых, тых лентвойт з мещаны тамошними, на кожную
особу по чотыре человеки годных подавши, оповедати будут старосте нашому, як
войту головному, а староста з места войтовского межы того лічбою только, колько
будет на которых руками... маетряжено быти" (якіх трэба абіраць галасуючы
за іх на агульным сходзе адкрыта, праз уздыманне рук угору). АЗР,
Як бачым, пасля абрання на пасаду ўсе асобы бурмістр, войт, райцы і лаўнікі
у прысутнасці ўладальніка места (як гэта было ва Ушачах), войта і ўсяго зграмаджэння
мяшчанаў прыносілі на ратушы прысягу, адпаведна з клятвай, апісанай у Праве
Майдэборскім. Пасля гэтай урачыстай працэдуры яны лічыліся дапушчанымі да выканання
сваіх абавязкаў. У прывілеі Чавусам падкрэслена, што "пісар ратушны"
таксама мае "быць прысеглым".
Пасля таго, як адбываліся ўсе гэтыя цырымоніі, "урад мескі" пачынаў
поўнавартасна функцыянаваць.
У сферу кампетэнцыі, напрыклад, чэрыкаўскага войта і магістрата, уваходзіла
акрамя "паточных" справаў і "справы галоўныя" бунты, забойствы,
чарадзействы, непаслушэнствы і інш., якія яны мусілі судзіць па законах майдэборскага
права.
Больш канкрэтызавана дадзена размежаванне функцый абедзвюх палатаў магістрата
войтаўска-лаўнічай і бурмістроўска-радзецкай у прывілеі (1581 г.) Пінску - войт
з лаўнікамі "прысяглымі" займаюцца крымінальнымі справамі і ўчынкамі:
"о речы ... кровавые, яко о злодейство, мужбойство, на члонках охромление,
поджогу и иные вшелякие речи и выступы злосливые".
Функцыі бурмістроўскага суда - "о речи и справы поточные" (што разумелася
як бягучыя і як цывільныя). З прывілеяў на вольнасці нашым местам можна даведацца
аб тых крытэрыях, якія прад'яўляліся да кандыдатаў на заняцце той альбо іншай
пасады. Першае патрабаванне было на "вряд обирати людей годных, набожных,
смысльных..." Другое "... на вряд бурмистровский..." абіраць
чалавека "побожного в праве майдеборском умелого в том же месте оселого".
Што тычыцца пасады войта, дык апошні мог сумяшчаць у буйных местах і пасаду
старосты і знаходзіцца на іншай "дзяржаўнай" службе. Тады ён быў постаццю
намінальнай, а яго функцыі выконваў намеснік - ландвойт, які пастаянна пражываў
у гэтым месце.
Належнасць як першага, так і другога да шляхетнага стану не была абавязковай
умовай, але ў прывілеях падкрэслена, каб войт быў "чоловек побожный и уместный".
Акрамя іх у "штатным раскладзе" магістрата былі і іншыя асобы і пасады.
Ужо згаданы пісар, які прыносіў прысягу разам з іншымі членамі мескага самакіравання,
мусіў быць чалавекам высокаадукаваным, які ведаў беларускую мову і пісьмо, польскую,
лацінскую. Ён прысутнічаў на пасяджэннях абедзвюх калегій, запісваў і ўносіў
у мескія магістрацкія кнігі (актавыя, паточныя, дэкрэтовыя і інш.) справы. Пісар
выдаваў выпісы з выракаў рашэнняў, копіі іншых дакументаў, якія падпісваў разам
з войтам ці бурмістрам. У некаторых выпадках меў на сваім захаванні адзін з
тррх "ключоў ад скрыні, дзе захоўвалася меская пячатка".
Полецаі, якія назіралі за парадкам у месте і былі адказныя за выкананне правілаў
гандлю;
спаўнялі функцыі санэпідстанцыі - аглядалі ўсе харчовыя прадукты, якія прывозіліся
ў места; збіралі падатак на карысць майдэборыі і "грода" замка, сачылі
за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі, разбіралі бытавыя сваркі паміж жыхарамі,
каралі за дробязныя ўчынкі. У іх функцыі ўваходзіла сачыць, каб пляцы ў месте
не пуставалі, а былі заселены мяшчанамі. ("Полецаем теж войту и бурмистром
и радцом вси месцы пустые, в месте и около места, к осаженью и розмноженью людей").
Шафары - чатыры, шэсць асобаў, асноўнай функцыяй якіх бьыа праверка правільнасці
тратаў і даходаў места. Гэтая "кантрольна-рэвізійная група" фармавалася
наступным чынам:
палова іх абіралася непасрэдна магістратам, другая тым жа магістратам з васьмі
- дванаццаці кандыдатаў, якія былі вылучаны паспольствам мескім. У Чавусах,
як прадпісвалася прывілеям 1634 г., бьыа створана асобная група з сарака мяшчанаў-кандыдатаў,
з асяродку якіх войт абіраў кожны раз на новы год шэсць новых "шафараў",
паўнамоцтвы якіх канчаліся разам з годам.
Такая "ратацыя кадраў" праводзілася не толькі ў складзе шафараў, як
правіла, знаходжанне на пасадзе бурмістра таксама не працягвалася больш аднаго
года, пасля чаго на яе заступала новаабраная асоба з ліку райцаў. Тэрміны паўнамоцтваў
радзецкай калегіі маглі працягвацца ад году да трох. Прыкладна на такі ж тэрмін
абіраліся і "прысяжныя" лаўнікі.
Пасада войта магла быць як пажыццёвай, так і абмежаванай пэўным тэрмінам. У
беларускіх самакіруемых местах нярэдкія выпадкі, калі войт бываў "рочным"
(аднагадовым).
Сведчаннем юрыдычнай правадзейнасці і сімвалам мескага самакіравання былі пячатка
і герб. Узнікненне і існаванне на нашых землях інстытуту мескай геральдыкі з'яўляецца
сведчаннем глыбокіх культурных, эканамічных і палітычных стасункаў і развіцця
ўсяго гістарычнага працэсу ў рэчышчы агульнаеўрапейскай цывілізацыі.
Беларуская меская геральдыка прайшла ў сваім развіцці некалькі этапаў і адчула
на сабе ўплывы розных геральдычных школ. Для яе характэрна наяўнасць двух асобньгх
перыядаў - дагеральдычнага і геральдычнага.
Першы - дагеральдычны. Яго вытокі знікаюць у глыбокай старажытнасці. Найбольш
характэрныя рысы гэтага этапа - нараджэнне і выспяванне эмблем з мясцовай традыцыі.
Менавіта тады ўзнікае герб Навагрудка "Чорны анёл" з зусім незразумелай
сімволікай, калі не ўлічваць геаграфічнае і палітычнае становішча Навагрудка
як сталіцы гіпатэтычнай Чорнай Русі.
На жаль, зза аддаленасці эпохі і вельмі абмежаванага матэрыялу, які захаваўся
да нашага часу, гэты этап пакуль што амаль не даследаваны. Застаецца невысветленым
пытанне аб лічбе гарадоў, гербы якіх маюць такую ж непасрэдную сувязь з гэтым
перыядам, як Навагрудак, Віцебск, магчыма Гародня, і інш.
Другі - геральдычны, які падзяляецца на два этапы: уласна геральдычны, ад XVI
да XVIII ст., і наступны - познегеральдычны, з апошняй чвэрці XVIII да XX ст.
Для геральдычнага перыяду характэрна атрыманне гарадамі Беларусі права на самакіраванне.
Сам факт атрымання местам майдэборскага права сведчыў пра тое, што той або іншы
горад пераходзіў у сваім статусе на новыя рэйкі эканамічнага і палітычнага жыцця.
Стварэнне кіруючага органа "майдэборыі" або "ратушы" абумоўлівала
наданне яму пячаткі як атрыбута ўлады і сведчання юрыдычнай праваздольнасці.
Ужо ў другой палове XVI і асабліва ў XVII ст. у большай частцы наданняў права
на самакіраванне агаворваецца герб "на печать местскую". Абодва паняцця
"герб" і "пячатка" выступаюць як узаемазамяняльныя, што
сведчыць пра тое, што яны разумеліся сучаснікамі як тоесныя. У прывілеі ад 28
студзеня 1577 г. г. Магілёву гаварылася: "Надаем тому месту печать местскую
то есть вежу мурованую высоко выведеную...".
Увогуле атрыманне герба, які сведчыў аб непадлегласці горада княжацкім і каралеўскім
ураднікам, была вельмі важнай падзеяй у жыцці ўсяго горада.
Як праходзіў працэс в,ыбару эмблемы для герба невядома. Магчыма, тут адыгрывала
ролю як ініцыятыва жыхароў горада, так і асабістыя густы і меркаванні ўладароў.
У прывілеі Жыгімонта Аўгуста г. Дзісне ад 28 лютага 1567 г. гаварылася: "Ино
били нам чолом абыхмо мешаном того места... герб дали". У прывілеі 1591
г. адзначаецца, што "мешчане менскія не могучы обрати собе герб" звяртаюцца
да каралеўскай улады.
Гербы, якія рэпрэзентавалі беларускія месты, можна падзяліць на дзве вялікія
групы: функцыянальныя і штучныя.
Функцыянальныя гербы адлюстроўваюць якую-небудзь адметную рысу геаграфічнага
становішча, яго ролю ў абароне краіны, гандлі, гаспадарцы. Напрыклад, большасць
гарадоў, якія маюць на сваіх гербах як галоўны або дадатковы элемент выяву зброі,
стаяць уздоўж граніц і вельмі добра акрэсліваюць гістарычную тэрыторыю Бярэсце,
Пінск, Крычаў, Мсціслаў, Віцебск, Веліж, Невель. Да гэтай жа групы гербаў абарончай
сімволікі трэба аднесці і гербы, на якіх знайшлі адлюстраванне архітэктурныя
матывы выявы веж, муроў, брам. Гэта гербы Суража, Магілёва, Камянца, герб на
вайтоўскай пячатцы Бярэсця і інш.
Гандлёва-гаспадарчыя матывы адлюстраваны на гербах Полацка, Дзісны, Гародні.
Першыя два падкрэсліваюць сваімі гербамі ўласную ролю ў гаспадарцы ўсёй дзяржавы
на іх выявы трохмачтавага карабля з ветразямі, ладдзі. Апошні - водгук паляўнічай
сімволікі. На ім - выява бягучага аленя.
Другая група - штучныя гербы, больш умоўная, чым першая. Эмблемы гэтых гербаў
не звязаны непасрэдна з той ці іншай асаблівасцю горада. Яны маюць выяву якога-небудзь
святога, як правіла, заступніка горада, герб ці частку герба гаспадара горада
або якую-небудзь іншую выяву.
Пры вывучэнні гэтай групы гербаў, асабліва з рэлігійнай сімволікай, трэба памятаць
той факт, што і яны часта маюць пад сабой нейкую, не расшыфраваную намі, рэальную
глебу і змест, якія з цягам былі забыты нашчадкамі, і ўжо зараз праз прызму
іх светаўспрымання да нас дайшлі толькі вонкавыя формы. І калі мы зможам расшыфраваць
гэты змест, тады некаторыя з іх перайдуць ужо ў папярэднюю групу функцыянальных
гербаў.
Перыяд росквіту інстытута гарадскога герба на тэрыторыі Беларусі абмяжоўваецца
апошнімі дзесяцігоддзямі XVI і першай паловай XVII стагоддзяў, прычым характэрнай
рысай з'яўляецца імкненне да адлюстравання адметных рысаў і асаблівасцяў кожнага
горада. Гэта якраз час існавання поўнавартаснага, з пункту гледжання юрыдычнага
і геральдычнага гарадскога герба.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пачынаецца познегеральдычны этап, калі само паняцце
"герб места" выступае ў даволі расплывістым стане.
Трэба адзначыць той факт, што фарміраванне і існаванне інстытута гарадскога
герба ў Расіі пачалося значна пазней. Як піша даследчыца расійскай гарадской
геральдыкі Н.А.Собалева, "ідэя гарадскога герба ўзнікла пры Пятры I...",
"пры яго пераймальніках гарадскія гербы не зацвердзіліся як сістэма. Але
з другой трэці XVIII ст. можна назіраць з'яўленне "неафіцыйнай" увагі
да гарадскога інстытута - герба горада". Гарадскі герб у якасці сімвала
самакіравання горада з'яўляецца ў Расіі толькі з канца 18 стагоддзя.
У 1781 г. адбылося наданне новых гербаў гарадам Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў.
Гарады першага атрымалі ў якасці герба стандартную выяву воіна на кані з шабляй
у руцэ (герб Пагоня) і адрозніваліся толькі колерам поля шчыта. Усе старажытныя
гербы гарадоў, якія апынуліся на тэрыторыі Магілёўскага намесніцтва, таксама
былі зменены на новыя. Прычым не абышлося і без казусаў: на гербе Копыся з'явіўся
"черный сидявшии заяц в зеленом поле, каковых редких зверьков в окрестностях
сего города изобильно".
22 снежня 1796 г. быў зацверджаны Указ Сената аб гербах гарадоў некалькіх намесніцтваў,
у тым ліку і Мінскага. Толькі пяці гарадам былі пакінуты старыя гербы, праўда,
у новай мастацкай рэдакцыі. Гарады, якія сталі цэнтрамі паветаў, атрымалі новыя
гербы, якія, на думку іх стваральнікаў, павінны былі адлюстроўваць асаблівасці
таго або іншага рэгіёна. Такім чынам, іх цяжка лічыць гарадскімі.
Пазней - у 40-х гадах XIX ст. гербы наогул пачынаюць давацца ўжо не гарадам,
а паветам (за выключэннем Лепеля і Гомеля), таму лічыць гэтыя гербы гарадскімі
можна вельмі ўмоўна.
Адной з асаблівасцяў гарадскіх гербаў гэтага перыяду з'яўляецца, як правіла,
уключэнне ў горную частку шчыта губернскага герба, а для размяшчэння ўласна
гарадскога заставалася толькі дольная частка шчыта.
У 60-х гадах XIX ст. дэпартаментам Герольдзіі ў Пецярбурзе былі распрацаваны
праекты гарадскіх і губернскіх гербаў Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і іншых
губерняў. Па мастацкіх якасцях яны былі вышэй за папярэднія, але свайго зацверджання
так і не дачакаліся. Такім чынам, з канца XVIII ст. адбываецца працэс як нівеліравання
і знішчэння асаблівасцяў гарадскіх гербаў папярэдняга перыяду і частковая змена
іх на штучна вынайдзеныя, без сувязі з гісторыяй і мясцовымі традыцыямі, так
і ўвогуле падмены паняцця "герб гарадскі" паняццем "герб павятовы".
Гарадскія пячаткі адлюстравалі праз форму шчыта і стыль выканання выяваў паступовую
змену мастацкіх стыляў - рэнесансу, барока, ракако, класіцызму. Прычым пячаткі
буйных культурных цэнтраў Беларусі (Бярэсця, Вільні, Віцебска, Гародні, Нясвіжа,
Полацка, Слуцка і інш.) не саступаюць лепшым узорам тагачаснага еўрапейскага
мастацтва.
Варта адзначыць, што не ўсе пячаткі ўвогуле, і гарадскія ў прыватнасці, маюць
аднолькавую мастацкую каштоўнасць. Побач з пячаткамі, якія выразаны вельмі дакладна,
на высокім мастацкім узроўні, знаходзім пячаткі, зробленыя схематычна і нават
прымітыўна. Якасць выканання залежала не толькі ад прафесійнага ўзроўню і таленту
рамесніка, але і ад фінансавых мажлівасцяў заказчыка.
Пячатка, зробленая з металу (сталі, бронзы, срэбра), знаходзілася ва ўжытку
вельмі працяглы час. Напрыклад: пячатка Віцебска, выразаная ў 1559 г., фіксуецца
на дакументах нават сярэдзіны XVIII ст., Берасцейская войтаўская пянатка, што
была зроблена ў сярэдзіне XVI ст., зафіксавана на дакументах 1592 - 1651 гг.,
Камянецкая войтаўская (?), выразаная ў 1583 г., прыкладзена да дакументаў у
1632 - 1746 гг., Лідская пячатка 1590 г. фіксуецца да 1760 г., Магілёўская (1661
г.) і Мінская (1591 г.) былі ва ўжытку па сто гадоў.
Надпісы на гэтых пячатках рабіліся на беларускай, беларускапольскай, лацінскай
і польскай мовах. Цікавымі ў гэтым плане нам уяўляюцца два варыянты адбіткаў
пячатак Крычаўскага магістрата - ад 1669 і 1752 гг., дзе замест надпісу лацінскім
шрыфтам прадстаўлена яго імітацыя.
Гэта вельмі добра сведчыць аб мясцовым паходжанні майстроў разьбяроў пячатак.
Гарадскія пячаткі XVI-XVIII стст. яскрава ілюструюць мастацкі ўзровень старажытных
злотнікаў. У гэтых формах дробнай пластыкі да нас дайшлі эстэтычныя густы і
крытэрыі прыгажосці мінулых часоў, а самым галоўным з'яўляецца тое, што на іх
прадстаўлены аўтэнтычныя мескія гербы сімвалы самакіравання і незалежнасці.
ЭКАНАМІЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ 1 ЗАХАДЫ
Забяспечыць рэальныя ўмовы для эканамічнага развіцця мела на мэце
наступная частка прывілея. Урад, жадаючы падвесці фінансавую базу пад функцыянаванне
і існаванне мескай аўтаноміі, імкнуўся падтрымаць жыхароў, надаючы ім розныя
ільготы і права пэўнай манаполіі на іх тэрыторыі. Усе гэтыя прывілеі прадугледжвалі
ільготы ў наступных накірунках:
1) Прывілеі на асобныя ільготы і перавагі пры гандлі. Сюды тычылася вызваленне
ад мыта за права правозу тавараў праз межы як унутрыдзяржаўныя, так і знадворныя.
2) Прадастаўленне жыхарам права вольнага гандлю "гарачымі напоямі"
і бяспошлінны выраб часткі гэтых напояў для асабістых патрэбаў.
3) Забарона купцам з іншых местаў гандлю ў раздроб і ўстанаўленне таргоў і кірмашоў.
4) Стварэнне "складаў" г.зн. абавязковы продаж у месте тавараў, якія
прывозіліся з-за мяжы.
Дзеля "полепшенья" і для "оправы" мяшчанам упрывіліяваных
местаў надаваліся розныя даходныя артыкулы. Ім прадпісвалася, як ужо адзначалася,
збудаваць Ратуш. На яе дольных паверхах размяшчалася "крамніца", дзе
гандлявалі рамеснымі вырабамі, хлебныя "яткі", дзе захоўваліся хлебныя
запасы, "камора пастрыгальня" для стрыжкі сукна, "бочка мерная"
для сыпучых прадуктаў, "медніца медная" для вадкіх і васкабойня, або
"капніца" для таплення воску. Воск быў адным з найбольш распаўсюджаных
прадуктаў, які ішоў на экспарт у замежжа. Гарантам яго якасці выступала ўсё
места. Таму для гарадской пячаткі была знойдзена крыху нязвыклая для нас форма
выкарыстання - меская пячатка выступала акрамя чыста юрыдычньгх функцый як своеасаблівы
"знак якасці". Так, на стоплены ў "камень" воск, калі ён
быў найвышэйшага гатунку, ставілася дзве пячаткі, першага - адна, а ніжэйшыя
гатункі ўвогуле не маркіраваліся. Аналагічную ролю адыгрываў і мескі герб, які
ўпрыгожваў не толькі пячатку. Наяўнасць яго на вырабе мела тыя ж функцыі.
Напрыклад, у другой палове XVII ст. менскія збройнікі атрымалі прывілей, якім
дазвалялася размяшчаць на кожным зробленым імі мячы побач з каралеўскім і мескі
герб. Такім чынам, першая асоба ў дзяржаве разам з местам менскім выступалі
гарантамі гэтае прадукцыі.
Для гандлю будаваліся і выкарыстоўваліся яткі і "клеткі" (для мяса).
Яны былі ва ўласнасці места, з іх яно атрымлівала арэндную плату ад гандляроў.
Не былі забыты і іншаземныя "госці". Дзеля зручнасці знаходжання ў
месте прыезжых купцоў (гасцей) "мещане.. дом гостиный.. на приезд людей
купецких збудовати мают...". Амаль падобныя гэтаму запісу ў Пінскім прывілеі
1581 г. можна спаткаць неаднаразова ў аналагічных дакументах іншым местам.
Напрыклад, полацкім мяшчанам прадпісвалася адпаведным дакументам 1510 г. "чотыри
домы гостиныи збудовати, в которых жо домех со всих сторон мают гости приезжаючи
становитися, а окроме тых домов, инде нигде не мают становитися; и с тых домов
плат в кождый год також мает быти на двое разделен: половица нам, до скарбу
нашаго, а другая половица им, на ратушу. А от тых часов князем и бояром Полоцким
и мешаном заказуем, абы нихто з них домов гостиных не ставил и с них плату не
брал".
Крычаўцы мусілі, паводле прывілея ад 1634 г., "збудаваці два гасціныя дамы,
адзін за астрогам, а другі над ракою Сожам".
Асобай мерай, якая мусіла спрыяць гандлю, вярхоўная ўлада лічыла назначэнне
кірмашоў і таргоў. Пры гэтым тавары, што прывозіліся на кірмашы, часта вызваляліся
ад усялякага мыта. Так, у прывілеі ад 10 лютага 1571 г., які быў дадзены Жыгімонтам
Аўгустам мяшчанам менскім, гаварылася: "А так мы, з ласки нашое господарское,
на чоломбитье их мешан наших Менских... то есьмо учинили, и у месте Менском
два ярмарки в кождый год, один на день светого пророка Ильи, а другій на три
кроли свято Рымское постановили есьмо, и сим листом нашим постановляем на вечные
часы, которые от дня першого свят помененых почынатися, а через две недели зуполные
стояли мають. А на тые ярмарки люди купецкие всякого стану, так с панств наших,
яко и чужоземские, зо всякими товары своими до места Менского ездити, гандлев
купецтва и товаров вшеляких уживати мають, не платечы на коморе мытной Менской
и на прикоморках, ку ней належачих, мыт наших старых и новых, торгового и иншых
ни которых поборов и податков, от речей нижей описаных, то есть от жита и от
иного всякого збожья, от хмелю, и от быдла живого, и от мяса свежого и солоного,
быдлячого и свиного, и от рыб свежих, солоных. вялых и мерзлых, от белужины,
осетрины, и от икры осетриное, и от вьюнов, и от иных всяких рыб великих и малых,
от меду пресного, от соли и селедцов, и от иных всяких речей ку живности належачих,
яко кольвек названых, через цалые две недели, поколь ярмарок стояли будеть,
так, иж хто кольвек тыми вышейпоменоваными речами в тые ярмарки торговати и
их продавати у месте Менском будеть, и тые хто то купить, на коморе Менской
и на прикоморках ку ней прислухаючих, мыт наших старых и новых, также поборов
торгового и инших платов мытником и арендаром нашим, и теж старостам Менским,
врядником их, и вряду местскому и никому иншому ничого давать и платити не мають
и не будуть повинни вечне".
Падобныя прывілеі на кірмашы і мытныя ільготы атрымлівалі розныя магдэбурскія
месты - Дзівін - на двухтыднёвыя кірмашы - на дзень св. Пятніцы Вялікай і на
Неба Узяцце Панны Марыі "святаў рускіх", а таксама на штотыднёвы торг
па чацвяргах; Малеч - на тры кірмашы і таксама торг па чацвяргах; Мазыр - на
сямідзённыя кірмашы на Св. Васілья і на Св. Іллю Прарока; Бярэсце - на тры кірмашы;
Пінск - на чатыры і "тыжднёвы" торг па панядзелках. Ушачы мелі штотыдзенныя
таргі па нядзелях і чацвяргах, і два кірмашы штогод па чатыры тыдні кожны. Камянец
меў двухтыднёвыя кірмашы на Св. Сымона (11 верасня) і Св. Юр'я (23 красавіка),
адпаведна з гэтым жа прывілеем купцы, што прыбывалі на камянецкія кірмашы, вызваляліся
ад платы бруковага, маставога, гробельнага і тарговага мыта. А адпаведна з прывілеям
1684 г. усе купцы, што ехалі на кірмашы ў той жа Камянец, вызваляліся на тры
гады ад "жадных мыт і падаткаў".
Дзеля абароны інтарэсаў мясцовых купцоў іншаземныя і іншагароднія "госці"
не маглі гандляваць у раздроб, а мусілі здаваць свой тавар гуртам. (Гэтае палажэнне
не тычылася кірмашоў). Падчас таргоў за яго выкананнем сачылі вельмі пільна,
бо тут быў вялікі эканамічны інтарэс. Як сведчыць прывілей ад 4 кастрычніка
1498 г. Полацку, "... ни один купец Рыжскій, або который иншый чужый не
будет моцы мети инако продавати и куповати, только под тую меру, надалей выписаную.
Про тож тыи купцы чужыи, опроч ярмарку, под тую меру, повинни будуть куповати
воск в однои штуце по полуберковеску, теж соболи, куницы и тхоры по сороку;
белку, горностая, ласицу и нориц по полтретьяста; попел и смолу лаштом, а того
не мають куповати ни в лесех, а ни в борах, а ни в селах, только на месте. Теж
тые купцы чужыи, опроч ярмарку, под тую меру, продавати мають сукно поставом,
соль лаштом, перец, имбер, микгдалы и иншые зелья простые каменем; шафран, мушкаты,
гвоздыки, квет мушкатовый, кгалкган, цытвар и иншые зелья дорожшіе фунтом; секиры,
ножы и иншые речи таковскіе тахром або в тузин; железо, олово, медь, цын, мосяж
и иншые речи таковскіе центнаром; фикги, розынки кошем; вино какое-колвек и
пиво Немецкое и иншое питье чужое бочкою целою: ино тыи купцы чужыи не будуть
смети под меру меншую а ни продавати, а ни куповати, только как вверху написано;
а естли бы который своею смелостью иначей вчинил, тогды тую куплю до коморы
нашое войт на нас возмет. Також тые купцы Рызскіе до Витебска и до Смоленска
ездити не мают, под страченьем всего".
Аналагічныя "квоты" куплі-продажу фігуруюць і ў прывілеях іншым местам
майдэборскім. Так, адпаведна з прывілеям 1511 г. Навагародку, не вельмі каштоўная
футра прадавалася гуртам па сто штук, дробныя рэчы дзесяткам альбо тузінам (12
шт.) і г.д.
У прывілеі ад 24 лютага 1634 г. Крычаву падкрэслівалася, што прыезджыя купцы
мусяць не на валасцях тавар купляць, а толькі на таргу ў месте. Такім чынам,
вярхоўная ўлада імкнулася стварыць пазітыўныя эканамічныя ўмовы для майдэборскіх
гарадоў. Дзяржаўная ўлада, імкнучыся папоўніць мескую скарбонку, выдавала з
улікам мясцовых асаблівасцяў і патрэб, як было гэта зроблена ва ўжо згаданым
прывілеі сучаснай сталіцы Беларусі: "А к тому особливе па двох мостех,
которые они на реце Свислочы па передместью Менском властным своим накладом
збудовали, мостовое отлюдей купецких по певной уставе, им на себе брати дозволили,
и то все листом нашим им упевнили и утвердили ... А к тому дозволили есмо и
сим листом нашим позволяем меіцаном нашим Менским, вечными часы, брати на мостех
тых, которые на реце Свислочы накладом своим збудовали, мостового з людей купецких
от кождого коня по полугрошку, а от людей сельских, которые збожье до торгу
на продажу возять, от воза по пенязю одному: але от шляхты и людей перееждчых
и от подвод шляхетских, которые бы збожье або иншіе якіе речи их власные не
на продажу везли, мостового брати не мають. А тые мосты на Свислочы мешане наши
завжды знову будовати и направовати будуть повинни. И на то дали есьмо мевданом
нашим места Меньского сесь наш привилей, который на твердость всих речеи в нем
описаных подписавшы рукою нашою господарскою, и печать нашу к нему привесити
есьмо росказали."
Вельмі істотным, па тагачасных мерках, было стварэнне "складаў" экспартных
тавараў. Такія склады, як правіла, размяшчаліся ў прыгранічных местах і кожны,
хто ўязджаў у краіну, мусіў пад пагрозай канфіскацыі аб'явіць колькасць, кошт
і месца прызначэння тавару. Калі вандроўца-купец плаціў за ўвоз адпаведнае мыта,
яму выдавалі "квіт", які забяспечваў далейшы рух да мэты прызначэння.
Але на гэтым шляху яго чакалі розныя зборы накшталт маставых (за пераезд праз
мост), бруковых (за праезд па добраўпарадкаванай дарозе), "гробельных"
(за праезд па грэблі, а не цераз балота) і г.д. Усё гэта значна ўздымала пачатковы
кошт тавара. Таму сістэма "складаў" зводзілася да таго, что замежныя
купцы прывозячы імпартны тавар ва ўпрывілеяванае места са складам, пакідалі
яго там, а тамтэйшыя жыхары, якія, як правіла, мелі прывілеи на права бяспошліннага
гандлю, развозілі яго ва ўнутраныя ваяводствы і паветы краіны. Такім правам
складзіравання карысталіся Бярэсце, Гародня, Віцебск, Дзівін, Полацк, Вільня
і некаторыя
Іншыя.
Вельмі істотным аспектам акту надання майдэборскага права было стварэнне пазітыўных
умоў для развіцця не толькі гандлю, але і раместваў у вольных местах. Калі гарадоў
на сучаснай тэрыторыі Беларусі, якія карысталіся правам на самакіраванне, было
звыш дзевяноста, дык агульная лічба цэхаў у гарадах нават не паддаецца падліку.
Справа ўскладняецца тым, іпто на працягу ХУІ-ХУПІ стст. іх колькасць не была
пастаяннай. У сувязі з бурлівымі падзеямі гісторыі той ці іншы цэх знікаў, потым
адраджаўся зноў, два, тры, а часцей і болей цэхаў аб'ядноўваліся ў адзін, потым
з іх вылучаліся новыя. Навукоўцы налічваюць у некаторых буйных местах Вялікага
княства Літоўскага да 80 відаў рамеснай вытворчасці, у Гродне і Мінску - ад
40 да 60, у такіх гарадах, як Навагародак, каля 30. Увогуле ў крыніцах ХVІ-ХVІІ
стст. успамінаецца каля 200 спецыяльнасцяў.
Стварэнне рамесніцкіх цэхаў прадугледжвалася або ў прывілеі на майдэборскае
права, або асобным дакументам. Вельмі часта прывілей на заснаванне цэха спалучаўся
са статутам, у якім рэгламентаваліся яго дзейнасць, правы і ў некаторых выпадках
атрыбуты юрыдычнай праваздольнасці - цэхавая пячатка і герб. На сёння, паводле
даследаванняў вучоных, вядомы 31 статут за перыяд ад канца XVI да першай паловы
XVII ст. уключна.
Складанасць пошукаў тлумачыцца тым, што ваенныя віхуры раскідалі дакументы па
розных архіўных і бібліятэчных сховішчах як нашай краіны, так і паза яе межамі.
А колькі іх загінула па чалавечай нядбайнасці і абыякавасці?! Калі меркаваць,
што ў кожным "майдэборскім месте" было ў сярэднім па два рамесніцкія
цэхі, дык і тады іх набярэцца амаль дзве сотні. Як бачым, 31 статут ахоплівае
толькі каля сёмай часткі ад агульнай колькасці. Паводле пстарычных прац і крыніц,
у першай палове XVII ст. у Менску налічвалася 9, Слуцку -17, Магілеве - 21,
Бярэсці - 14 цэхаў. Такім чынам, толькі чатыры гарады старажытнай Беларусі мелі
61 цэх. Да таго ж у падліку з-за адсутнасці звестак на гэты перыяд не ўключаны
такія буйныя гарады, як Полацак, Віцебск, Гродна, не кажучы ужо пра больш дробныя
месты і мястэчкі і тыя населеныя пункты, якія не карысталіся майдэборскім правам,
але мелі цэхавыя арганізацыі рамеснікаў.
Словам "цэх" пачалі карыстацца ў XVI ст. для абазначэння рамесніцкіх
аб'яднанняў. Першапачаткова больш распаўсюджанай назвай было "брацтва"
На працягу ХVІ-ХVІІ стст. адбываецца паступовая змена апошняй на першую. Хоць
яшчэ ў XVII ст. яны абедзве не губляюць сваей сінанімічнасці Пасля ж Брэсцкай
царкоўнай уніі (1596 г.) на Беларусі пачалі ўзнікаць абяднанні мяшчан-гараджан
(часта туды ўваходзіла і шляхта), якія былі звязаны паміж сабой не прафесійнымі,
а духоўнымі інтарэсамі, назва "брацтва" стала часцей ужывацца ў дачыненні
менавіта да гзтых аб'яднанняў. За рамесніцкай супольнасцю, карпарацыяи замацоўваецца
тэрмін "цэх".
Слова "цэх", на думку некаторых навукоўцаў, паходзіць з нямецкага
Zeche, Zeichen - знак, сцяг. І якраз у такім сэнсе сустракаецца ў беларускіх
дакументах.
У час гарадскіх урачыстасцяў або варожага нападу на горад рамеснікам належала
выступаць асобнай групай, якой адводзіліся строга акрэсленыя функцыі ў цырыманіяле
і ў абароне горада. Кожны цэх выступаў пад сваей асабістай харугвай. Пры наданні
яму статута агаворвалася, у якой царкве, касцёле ці нават каля якога алтара
рамеснікам адбываць набажэнства. Таму з аднаго боку харугвы змяшчаліся выявы
патронаў - святых заступнікаў цэха, з другога ж - давалася выява герба, калі
такі быў абумоўлены статутам ці прывілеяй, або эмблема, якая адлюстроўвала асноўныя
віды прадукцыі ці спецыфічныя, характэрныя толькі для гэтага цэха інструменты
і прылады. У іншых выпадках на месцы царкоўных патронаў апыналіся патроны рамяства.
Так, у прывілеі ад 23 сакавіка 1683 года полацкаму гарбарскаму цэху прызначаліся
патранальнымі храмы св. Сафіі і езуіцкі Успення Маці Боскай, прадпісвалася "на
свята ўдзельнічаць у працэсіі, адпаведна старым цэхавым традыцыям, з харугвай,
на якой павінна быць выява Св. апостала Паўла, заступніка гарбарскага цэха.
У працэси ўдзельнічаць з бубнам і найлепшай зброяй".
Цэхавыя статуты маглі надавацца як вярхоўнай уладай, так і на "мейсцы"
(як адзначалася ў прывілеі Ушачам, "... з дазволу і ўхвалы уладальніка
места магістрат назначае гарадскія сабранні (плебісцыты), складае брацтвы і
цэхі уселякія кузнецкія і рамесныя і надае ім статуты".
Такім чынам, жыхары таго або іншага места маглі ствараць спрыяльныя, з іх пункту
гледжання, умовы для эканамічнага развіцця і ўздыму той альбо іншае галіны вытворчасці.
Акрамя таго, вярхоўная ўлада, улічваючы аб'ектыўную эканамічную і палітычную
сітуацыю, імкнулася (разумеючы, што ад дабрабыту народа залежыць і ўласны дабрабыт)
даваць эканамічныя ільготы на пэўны акрэслены перыяд. Так, калі места пацярпела
ў выніку пажару, варожага нападу ці з іншых прычынаў, яго вызвалялі ад платы
падаткаў у агульнадзяржаўную скарбніцу на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Прыкладна
тое ж рабілі і самі месты, каб прыцягнуць больш жыхароў у якасці новых грамадзянаў.
Новапасяленцы вызваляліся таксама ад платы падаткаў у магістрацкую скарбонку
на пэўны тэрмін.
ПАСЛЯСЛОЎЕ
Увогуле гісторыя нашых вольных местаў сведчыць аб існаванні ў ХІV-ХVІІІ стст.
высокаарганізаванай сістэмы самакіравання і глыбокіх дэмакратычных традыцыяў
на Беларусі. Вынікам гэтага былі вялікія дасягненні як у галіне эканомікі, так
і культуры. Менавіта Беларусь спарадзіла ўсходнеславянскага першадрукара Францыска
Скарыну, дала славянскаму свету найбольш дасканалы для свайго часу кодэкс юрыдычна-прававых
актаў - т.зв. Статут Вялікага княства Літоўскага, які дзейнічаў на нашых землях
з другой паловы XVI да 40х гг. XIX стст. і аказаў значны ўплыў на кадыфікацыю
права ў Расіі і іншых краінах. Беларускія рамеснікі стваралі шэдэўры пры дварах
"царствующих " асобаў, пад час войнаў лічыліся найлепшым трафеем і
вывозіліся сотнямі ў палон (цары Іван Жахлівы і Аляксей Міхайлавіч). Сымон Полацкі,
выхадзец з
вольнага места, выхаваў самага прагрэсіўнага рускага цара Пятра 1 і г.д.
неспрыяльныя гістарычныя ўмовы (класавы эгаізм магнатаў і шляхты, рэлігійныя
войны, экспансіянісцкая палітыка суседзяў з Захаду і Ўсходу прывялі да страты
незалежнасці і заняпаду Вялікага княства Літоўскага.
Анатоль Цітоў.